Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генсакратар NATO анансаваў захады для абароны ад расейскіх ракет


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг

NATO не зьбіраецца разьмяшчаць у Эўропе ўласных ракет у адказ на зьяўленьне расейскіх ракет 9М729. Замест гэтага альянс заклапоціцца ўмацаваньнем абаронных тэхналёгій.

NATO зьбіраецца ў 2020 годзе адрэагаваць на разьмяшчэньне Расеяй ракет 9М729 комплексам мераў абарончай накіраванасьці, заявіў 13 студзеня генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг, паведамляе Deutsche Welle.

«Што тычыцца ракет 9М729, то мы (у якасьці адказу. — Рэд.) зьбіраемся працаваць над сыстэмамі супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, над звычайным узбраеньнем, над умацаваньнем стану баявой гатоўнасьці і паскоранай трывогай у выпадку запускаў», — заявіў Столтэнбэрг агенцтву dpa. Паводле яго, краіны NATO ўжо ўзгаднілі адпаведныя захады.

Столтэнбэрг яшчэ раз падкрэсьліў, што разьмяшчэньне Расеяй ракет 9М729 зьяўляецца парушэньнем умоваў Дамовы аб ракетах сярэдняй і малой далёкасьці (ДРСМД).

«Гэта частка расейскай стратэгіі інвэставаць у сучасныя тэхналёгіі — у тым ліку і сучасную ядзерную зброю», — зазначыў кіраўнік альянсу. Паводле Столтэнбэрга, NATO не зьбіраецца адказваць Расеі разьмяшчэньнем уласных ракет у Эўропе.

Ракетны комплекс з ракетай 9М729 — распрацоўка расейскага аб’яднанага канструктарскага бюро «Наватар», разьмешчанага ў Екацярынбургу. Паводле зьвестак заходніх спэцслужбаў, Расея ўжо ня проста выпрабавала, але і прыняла на ўзбраеньне ня менш за 64 адзінкі крылатых ракет 9М729.

Што важна ведаць пра дамову аб ліквідацыі РСМД

ЗША 2 лютага пачалі выходзіць з Дамовы аб ліквідацыі РСМД. У адказ на гэта Ўладзімір Пуцін 2 лютага заявіў, што Расея прыпыняе ўдзел у дамове.

  • Вашынгтон сьцьвярджае, што Масква парушыла дамову аб РСМД, стварыўшы і разгарнуўшы ракетную сыстэму 9М729. Цяпер Расея валодае 100 такімі ракетамі.
  • Масква абвяргае ўсе абвінавачаньні, заяўляючы, што далёкасьць палёту ракеты 9М729 складае 480 кілямэтраў, што на 20 кілямэтраў менш за ніжнюю мяжу, вызначаную дамовай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG