Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны ЗША абверг інфармацыю пра вывад войскаў з Іраку


Міністар абароны ЗША Марк Эспэр
Міністар абароны ЗША Марк Эспэр

Міністар абароны ЗША Марк Эспэр абверг інфармацыю пра вывад амэрыканскіх войскаў з Іраку.

6 студзеня шэраг заходніх СМІ апублікавалі ліст ад прадстаўніка амэрыканскага камандаваньня, у якім нібыта казалася пра такі хуткі вывад. Пазьней тэлеканал CNN паведаміў са спасылкай на начальніка штабу амэрыканскіх войскаў, генэрала Марка Мілі, што гэта быў чарнавік ліста і што яго публікацыя была «памылкай».

«Ніякага рашэньня пра вывад не прынята», — цытуе Бі-бі-сі міністра абароны ЗША.

Інфармацыя пра вывад войскаў зьявілася пасьля таго як у нядзелю ірацкі парлямэнт прыняў рэзалюцыю, якая абавязвае ўрад «працаваць для спыненьня прысутнасьці замежных войскаў на ірацкай зямлі». Галасаваньню папярэднічала забойства ў Іраку іранскага генэрала Касэма Сулеймані, якое абвастрыла сытуацыю ў рэгіёне.

Сулеймані,​ які камандаваў спэцназам у складзе Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, быў забіты ўдарам з дрона ў раёне багдадзкага аэрапорту 3 студзеня. Удар быў нанесены па распараджэньні прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. У Пэнтагоне заявілі, што генэрал распрацоўваў пляны нападу на амэрыканскіх дыпляматаў і вайскоўцаў у Іраку.

Прэзыдэнт Ірану назваў атаку «тэрарыстычным актам» і паабяцаў, што «Амэрыка дорага за яго заплаціць». Іран таксама заявіў пра фактычную размарозку ваеннай ядзернай праграмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG