Днём 23 сьнежня выйшаў на волю актывіст Legalize Belarus і былы назіральнік на выбарах у Палату прадстаўнікоў ад «Моладзевага блёку» Пётра Маркелаў. Яго арыштавалі на 14 сутак за тое, што падчас парламенцкіх выбараў ён патрабаваў справядлівага пераліку галасоў. Яго асудзілі за «хуліганства» і «непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні». Актывіста вызвалілі на гадзіну раней за належны час, але сябры Маркелава ўсё адно сустрэлі яго на волі.
Як сустракалі актывіста Пятра Маркелава пасьля 14 сутак на Акрэсьціна . ФОТАРЭПАРТАЖ

1
Ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.

2
Сустракаць Пятра прыйшлі яго паплечнікі, актывісты «Моладзевага блоку», сябры і праваабаронцы.

3
«Самае дзікае, на думку Пятра, — стаўленьне работнікаў ЦІП да зьняволеных: абразы, зьнявагі, пагрозы і нечалавечае стаўленьне. Гэта галоўнае, што робіць знаходжаньне ў ізалятары невыносным і нечалавечным».

4
Актывіст Пётра Маркелаў пасьля 14-дзённага арышту.
«На другі дзень у мяне забралі матрац і зьмясьцілі ў камэру з бяздомнымі. Умовы там былі антысанітарныя: вошы, дрэнна пахла, усё было бруднае. Без матраца я яшчэ два дні вымушаны быў спаць проста на пласьцінах.
Пасьля ночы падчас штодзённай праверкі назіральнікі вытрасьлі ўсе мае рэчы на падлогу разам з ежай. Фінікі ляжалі на падлозе, па якой ходзяць людзі ў тых жа ботах, што і ў прыбіральню. У тую праверку ў мяне забралі асадку і магчымасьць пісаць лісты і скаргі. Штодня да таго я пісаў скаргі на зварот і ўмовы ўтрыманьня», — узгадвае Маркелаў.

5
За ўтрыманьне ў ізалятары актывісту выставілі "рахунак" — 165 рублёў 75 капеек.

6
Праваабаронца Вікторыя Фёдарава дамагалася чатыры дні, каб да Пятра пусьцілі адвакатку.

7
Паштоўкі, якія сябры Пятра яму не даслалі.

8
Пётра разам з сябрамі.

9
Перад выхадам на волю рэчы Пётра раскідалі і сабралі ў торбу.

10
Пётра Маркелаў быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты ад «Моладзевага блёку» Стаса Шашка. Як давераная асоба Маркелаў меў права працаваць на выбарчым участку як назіральнік, што і скарыстаў.

11
Пасьля сустрэчы з адвакаткай умовы палепшыліся. У камэры засталося ўсяго два чалавекі.

12
«Бракавала кніг, — кажа Маркелаў. — У асноўным я чытаў падручнікі па праграмаваньні на Python, але апошнія дні расьцягваў чытаньне кніг».

13
Каб дні праходзілі хутчэй, Маркелаў спрабаваў як мага больш спаць. «Аднак апошні дзень быў самым доўгім», — кажа ён.
27 сьнежня яго чакае новы суд за ўдзел у акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй 7 сьнежня.
27 сьнежня яго чакае новы суд за ўдзел у акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй 7 сьнежня.