Вялікая Брытанія вызначыла жорсткі тэрмін для заключэньня пагадненьня з Эўразьвязам аб выхадзе краіны з ЭЗ. Пра гэта паведамляе Reuters.
Лёндан плянуе заключыць пагадненьне з Брусэлем да канца 2020 году.
Сёньня, 17 сьнежня, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан і прэзыдэнт Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен дамовіліся працаваць больш энэргічна, каб своечасова дасягнуць дамоўленасьці.
Прадстаўнік прэмʼер-міністра Злучанага Каралеўства Борыса Джонсана напярэдадні заявіў, што законапраект аб Brexit 20 сьнежня ўнясуць на разгляд парлямэнту Вялікай Брытаніі. Паводле яго, законапраект павінен вызначыць умовы ўгоды аб выхадзе краіны з ЭЗ.
Прадстаўнік Джонсана дадаў, што ўрад упэўнены ў магчымасьці заключэньня доўгатэрміновага пагадненьня аб свабодным гандлі з Брусэлем.