Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі фонд спартовай салідарнасьці папрасіў дапамогі ў пошуку Анатоля Котава, які зьнік у Турэччыне


Анатоль Котаў, архіўнае фота
Анатоль Котаў, архіўнае фота

Беларускі фонд спартовай салідарнасьці заклікаў міжнародную спартовую супольнасьць і праваабарончыя арганізацыі тэрмінова зьвярнуць увагу на зьнікненьне Анатоля Котава, вядомага спартовага дзеяча і даўняга абаронцы правоў беларускіх атлетаў.

Беларускі фонд спартовай салідарнасьці у тэрміновым паведамленьні напісаў, што Анатоль Котаў у цяперашні час зьяўляецца каардынатарам у міжнародных сувязях гэтай арганізацыі. Раней ён быў генэральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі і намесьнікам дырэктара II Эўрапейскіх гульняў 2019 году ў Менску. Ён таксама зьяўляецца сябрам Камісіі ў этыцы Ўсясьветнай фэдэрацыі танцавальнага спорту і ўваходзіць у склад працоўнай групы фонду «Спартоўцы за свабоду» (ЗША).

«У апошнія гады Котаў быў на пярэднім краі абароны правоў беларускіх спартоўцаў, адкрыта выступаючы супраць рэжыму Лукашэнкі і яго рэпрэсіўнай практыкі. За сваю палітычную і праваабарончую дзейнасьць ён быў завочна асуджаны ў Беларусі да 12 гадоў пазбаўленьня волі. 21 жніўня 2025 году Анатоль Котаў адправіўся ў Стамбул у прафэсійных пытаньнях. Неўзабаве пасьля яго прыбыцьця сувязь зь ім была страчаная. Апошнія вядомыя ягоныя званкі былі ў той жа дзень. З таго часу месца яго знаходжаньня застаецца невядомым», — адзначае БФСС.

Арганізацыя адзначае таксама, што Котава раней абвясьцілі ў вышук як беларускія, так і расейскія ўлады. Раней ён пакінуў Беларусь з прычыны палітычнага перасьледу.

Фонд заклікаў:

  • Міжнародную спартовую супольнасьць, фэдэрацыі і ўстановы выказаць салідарнасьць з Анатолем Котавым;
  • Праваабарончыя арганізацыі і дыпляматычных дзеячаў узаемадзейнічаць з турэцкімі ўладамі для забесьпячэньня тэрміновага расьсьледаваньня яго зьнікненьня.


Раней стала вядома, што сваякі Котава падалі заяву пра пошук дзеяча ў турэцкія органы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG