Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губарэвіч, Мацкевіч, Някляеў, Сіўчык і «зялёныя» далучыліся да заявы аб пагрозе незалежнасьці


Да заявы аб пагрозе незалежнасьці далучаюцца прадстаўнікі партыяў і рухаў

Кіраўнік руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч, сябра Рады Беларускага Нацыянальнага кангрэсу Вячаслаў Сіўчык, прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы “Сьвежы вецер” Уладзімер Мацкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнта паэт Уладзімер Някляеў і старшыня партыі “Зялёныя” Анастасія Дарафеева далучыліся да заявы ў абарону незалежнасьці, якую днямі прынялі прадстаўнікі партый і рухаў сумесна з Радай БНР.

Падпісанты заявы зьвярнулі ўвагу на пагрозу сувэрэнітэту ў кантэксьце мяркуемага падпісаньня Лукашэнкам і Пуціным інтэграцыйных дакумэнтаў.

Аўтары заявы пацьвердзілі пазыцыю, якая была заяўленая ў Віленскім мэмарандуме 2012 году: «Суб’ектам і першасным гарантам незалежнай дзяржаўнасьці Беларусі і нацыянальна-культурнай пэрспэктывы беларусаў ёсьць сам беларускі народ, які павінен сьцьвярджаць сваю палітычную волю ва ўмовах свабоды« і заклікалі дэмакратычныя краіны сьвету «асудзіць любыя спробы Расейскай Фэдэрацыі абмежаваць сувэрэнітэт Беларусі, выкарыстоўваючы адсутнасьць у Беларусі дэмакратычна выбранай улады, а таксама выступіць з ініцыятывай гарантыяў незалежнасьці Беларусі на міжнародна-праўнай аснове».

Заяву падпісалі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, старшыня ТБМ Алена Анісім, былы старшыня Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч, старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі, Вінцук Вячорка і Анатоль Лябедзька, сустаршыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец, сустаршыня Руху салідарнасьці «Разам» Алена Талстая, выканаўца абавязкаў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікола Казлоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG