Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп паведаміў аб аднаўленьні перамоваў з Талібанам


Дональд Трамп у Аўганістане
Дональд Трамп у Аўганістане

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго адміністрацыя аднавіла перамовы з Талібанам і што групоўка гатовая выконваць рэжым спыненьня агню.

Менш за тры месяцы таму Трамп раптоўна прыпыніў дыялёг з Талібанам, які доўжыўся на працягу года, калі бакі ўжо былі блізкія да падпісаньня пагадненьня. Яно задача — спыніць 18-гадовую вайну ў Аўганістане, якая стала самай доўгай замежнай ваеннай кампаніяй у гісторыі ЗША.

«Талібан хоча заключыць пагадненьне, мы праводзім зь імі перамовы і настойваем, што павінен быць усталяваны рэжым спыненьня агню. Яны не хацелі спыненьня агню, а цяпер хочуць», — сказаў Трамп падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Аўганістана Ашрафам Гані на авіябазе Баграм.

Талібан, які неаднаразова адмаўляўся спыніць агонь, пакуль ня будзе дасягнутая дамоўленасьць з ЗША аб вывадзе замежных войскаў, не пацьвердзіў, што перамовы ўжо праходзяць, аднак выказаў гатоўнасьць да іх аднаўленьня.

У дадзены момант у Аўганістане разьмешчана менш за 14 000 амэрыканскіх вайскоўцаў. Падчас першага за час свайго прэзыдэнцтва візыту ў Аўганістан Трамп пацьвердзіў, што спадзяецца скараціць кантынгент да 8600 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG