Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі міністар заклікаў прызнаць доступ да інтэрнэту асноўным правам чалавека


Мапа свабоды інтэрнэту ў сьвеце ў 2019 — справаздача Freedom House
Мапа свабоды інтэрнэту ў сьвеце ў 2019 — справаздача Freedom House

Свабодны доступ да інтэрнэту павінен стаць адным з асноўных правоў чалавека. Такое меркаваньне выказаў у нядзелю, 24 лістапада, міністар эканомікі і энэргетыкі Нямеччыны Петэр Альтмайер, паведамляе Deutsche Welle.

Свабодны доступ да інтэрнэту «павінен быць фундамэнтальным правам, што тычацца людзей ва ўсім сьвеце», падкрэсьліў Альтмайер. Ён прыраўняў права на вольны доступ да інтэрнэту з правамі на адукацыю і мэдыцынскае абслугоўваньне. На думку Альтмайера, інтэрнэт павінен заставацца «глябальным і свабодным» у тым ліку і для разьвіваных краінаў, і гэта тычыцца ня толькі ўраду, але і няўрадавага сэктару. У Бэрліне 25 лістапада адкрыецца форум па кіраваньні інтэрнэтам.

Беларусь знаходзіцца ў сьпісе кранаў «з несвабодным інтэрнэтам» паводле рэйтынгу «Свабода ў сетках — 2019» праваабарончай арганізацыі Freedom House. Кыргызстан і Украіна прызнаны «часткова свабоднымі», цалкам «свабоднымі» — Армэнія і Грузія, у той жа час Азэрбайджан, Беларусь, Казахстан, Узбэкістан і Расея былі прызнаныя «несвабоднымі».

Freedom House ацэньвае свабоду ў інтэрнэце паводле дзевяці парамэтраў, сярод іх — выпадкі блякаваньняў сацыяльных сетак, блякаваньняў палітычнага, сацыяльнага або рэлігійнага кантэнту; колькасьць законаў, якія павялічваюць дзяржаўную цэнзуру; колькасьць арыштаваных і асуджаных інтэрнэт-блогераў, а таксама наяўнасьць «троляў», якія выказваюць у сеткавых дыскусіях праўладную пазыцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG