Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Freedom House: Інтэрнэт у Беларусі несвабодны, як і ў Расеі


Мапа свабоды інтэрнэту ў сьвеце ў 2019 — справаздача Freedom House
Мапа свабоды інтэрнэту ў сьвеце ў 2019 — справаздача Freedom House

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала справаздачу з ацэнкай ўзроўню свабоды інтэрнэту ў сьвеце (Freedom on the Net 2019). У гэтым рэйтынгу Беларусь працягвае ўваходзіць у сьпіс краінаў «зь несвабодным інтэрнэтам».

Справаздача ацэньвае свабоду інтэрнэту ў 65 краінах сьвету, на якія прыпадае 87 адсоткаў ўсіх карыстальнікаў інтэрнэту, у пэрыядзе ад чэрвеня 2018 па травень 2019.

Freedom House адзначае, што ўрады ўсяго сьвету ўсё часьцей выкарыстоўваюць сацыяльныя мэдыі для маніпуляваньня выбарамі і кантролю за сваімі грамадзянамі. У выніку гэтых тэндэнцый сусьветная свабода інтэрнэту скарацілася дзявяты год запар.

Што тычыцца постсавецкіх краінаў, дык Беларусь патрапіла ў сьпіс краінаў зь несвабодным інтэрнэтам разам з Азэрбайджанам, Казахстанам, Расеяй і Ўзбэкістанам. У сьпісе краінаў з часткова свабодным інтэрнэтам апынуліся Кіргізстан і Ўкраіна. Свабодны інтэрнэт, паводле справаздачы Freedom House, у Армэніі і Грузіі.

Freedom House ацэньвае свабоду ў інтэрнэце паводле дзевяці парамэтраў, сярод іх — выпадкі блякаваньняў сацыяльных сетак, блякаваньняў палітычнага, сацыяльнага або рэлігійнага кантэнту; колькасьць законаў, якія павялічваюць дзяржаўную цэнзуру; колькасьць арыштаваных і асуджаных інтэрнэт-блогераў, а таксама наяўнасьць «троляў», якія выказваюць у сеткавых дыскусіях праўладную пазыцыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG