Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Оксфардзкі слоўнік назваў словам 2019 году «climate emergency»


Словам 2019 году, паводле вэрсіі Оксфардзкага слоўніка, стаў выраз climate emergency, які перакладаецца як «надзвычайная кліматычная сытуацыя». Пра гэта паведамляецца на сайце слоўніка.

Паводле азначэньня, гэта сытуацыя, пры якой патрабуюцца тэрміновыя захады для скарачэньня або стрымліваньня зьменаў клімату і прадухіленьня незваротнай шкоды навакольнаму асяродзьдзю.

Спэцыялісты адзначылі, што ўжываньне выразу climate emergency у 2019 годзе рэзка павялічылася. Да верасьня частата яго ўжываньня вырасла ў 100 разоў.

Сёлета ў шорт-лісце слоўніка былі і іншыя словазлучэньні, зьвязаныя з кліматычнымі і экалягічнымі праблемамі, напрыклад climate denial (адмаўленьне зьменаў клімату), ecocide (экацыд) ды іншыя.

Па правілах рэдакцыі, трапіць у слоўнік могуць толькі тыя словы, якія актыўна выкарыстоўваюцца ня менш за 10 гадоў. За апошнія некалькі гадоў званьне «слова году» атрымалі словы «постправда», «сэлфі» і смайлік з усьмешкай і сьлязьмі, а таксама «youthquake» — значныя культурныя, палітычныя ці сацыяльныя зьмены, выкліканыя дзеяньнямі або ўплывам моладзі.

Раней складальнікі тлумачальнага слоўніка ангельскай мовы Collins English Dictionary абвясьцілі словам 2019 году выраз climate strike (кліматычны страйк). Экспэрты Collins адзначылі, што сёлета гэты выраз сталі ўжываць у сто разоў часьцей. Яны зьвязваюць гэта зь дзейнасьцю 16-гадовай экаактывісткі Грэты Тунберг.

  • Швэдзкая школьніца Грэта Тунберг атрымала вядомасьць як ініцыятарка кампаніі «Пятніцы дзеля будучыні» (Fridays for Future). У гэтыя дні школьнікі і студэнты замест вучобы ладзяць масавыя мерапрыемствы з мэтай прымусіць палітыкаў прыслухацца да іх патрабаваньняў аб неабходнасьці тэрміновых захадаў па барацьбе са зьменамі клімату. Рух, які пачаўся з адзіночных пікетаў Тунберг ля швэдзкага парлямэнту па пятніцах, набыў глябальны характар.
  • У верасьні, выступаючы на кліматычным саміце ААН у Нью-Ёрку, Тунберг абвінаваціла палітыкаў у бязьдзейнасьці і недаацэнцы пагрозы клімату. Выступленьне выклікала вялікі грамадзкі розгалас.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG