Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін разьлічвае, што Расея і Беларусь дамовяцца аб цане на газ да канца году


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін

Расея чакае, што Масква і Менск да канца 2019 году вырашаць пытаньне цаны на расейскі газ. Пра гэта прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сказаў на прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту БРІКС, піша ТАСС.

«Перамовы зь Беларусьсю ідуць паводле пляну. Спадзяюся, да канца году мы гэта адрэгулюем», — сказаў Пуцін.

13 лістапада прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас паведаміў, што Беларусь і Расея да цяперашняга часу не змаглі ўзгадніць дарожныя мапы інтэграцыі ў сфэры нафты, газу і энэргетыкі. Румас удакладніў, што ў выпадку адсутнасьці кампрамісу на ўзроўні ўрадаў дзьвюх краін гэтыя пытаньні будуць перададзеныя на разгляд прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі.

У 2019 годзе заканчваецца дзеяньне пратаколу аб цэнах на газ, які Беларусь і Расея заключылі ў 2017 годзе. Цяпер Беларусь купляе ў Расеі газ за 127 даляраў за кубамэтар. Беларускі бок настойвае на зьніжэньні кошту да ўнутрырасейскага ўзроўню. У сваю чаргу Расея зьвязвае вырашэньне гэтага пытаньня з тэмай паглыбленьня інтэграцыі паміж дзьвюма краінамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG