Арганізатараў шэсьця фанатаў Макса Каржа ня будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці, піша Tut.by.
Адміністрацыйны працэс спынілі праз адсутнасьць складу правапарушэньня, сказала прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
Каля 20 слухачоў Макса Каржа 25 жніўня прайшліся па вуліцы Савецкай у Горадні, шэсьце было прызнана несанкцыянаванай акцыяй, пісаў S13.ru. Напярэдадні, 24 жніўня, у Менску адбыўся канцэрт Макса Каржа, на які прыйшлі каля 35 тысяч чалавек.