Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейца асудзілі на 5 гадоў за твіт пра дзяцей паліцыянтаў


Уладзіслаў Сініца ў судзе, 26 жніўня 2019
Уладзіслаў Сініца ў судзе, 26 жніўня 2019

Прэсьненскі суд Масквы асудзіў фінансавага мэнэджэра Ўладзіслава Сініцу на пяць гадоў калёніі за допіс у Твітэры з развагамі пра дэананімізацыю супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Суд палічыў, што паведамленьне заклікае да гвалту ў дачыненьні да дзяцей супрацоўнікаў паліцыі і Расгвардыі.

«Паглядзяць на мілыя шчасьлівыя сямейныя фота, вывучаць геалякацыю, а далей дзіця доблеснага абаронцы правапарадку проста аднойчы не прыходзіць са школы», — напісаў Сініца. Ён дадаў, што бацькі могуць атрымаць па пошце «снаф-відэа» — так называюць відэа з сапраўдным забойствам.

Паведамленьне было разьмешчана ў твітэр-акаўнце «Макс Стеклов» 31 ліпеня. Так аўтар твіту адказаў на пытаньне аб мэтазгоднасьці дэананімізацыі супрацоўнікаў праваахоўных органаў грамадзянскімі актывістамі.

4 жніўня публікацыю працытаваў тэлеканал НТВ. Увечары Сьледчы камітэт паведаміў пра затрыманьне Ўладзіслава Сініцы. Абвінавачаны прызнаў аўтарства допісу, але адмаўляў злачынны намер.

«Цалкам відавочна, што там ня заклікі, а разважаньні аб тым, да чаго гэта ўсё можа прывесьці», — камэнтаваў абвінавачваньне адвакат асуджанага Дзьмітрый Нікольскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG