22-гадовы Антуан Юбэр (Anthoine Hubert) з Францыі на хуткасьці больш як 250 км/г урэзаўся ў агароджу трасы падчас гонкі вечарам 31 жніўня. Затым зь ягонай машынай сутыкнуўся наступны гоншчык — Хуан Мануэль Карэа (ЗША).
Гэта адбылося на чэмпіянаце «Формулы-2», які ёсьць па сутнасьці трэніровачнай пляцоўкай для «Формулы-1» — самых прэстыжных аўтагонак у сьвеце.
Лекары не змаглі выратаваць Антуана Юбэра — ён памёр ад траўмаў у шпіталі.
Карэа праапэравалі, ён у стабільным стане.
Гэтая першая гібель на спаборніцтвах «Формулы» з 1994 году, калі на гонцы «Формулы-1» загінулі Айртан Сэна і Роланд Ратцэнбэргер, адзначае Reuters.