Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка даў Жэрару Дэпард‘ё ўчастак каля Менскага мора


Жэрар Дэпард‘ё і Аляксандар Лукашэнка, здымак 2015 году
Жэрар Дэпард‘ё і Аляксандар Лукашэнка, здымак 2015 году

Францускі актор Жэрар Дэпард’ё атрымаў участак у вёсцы Лапаравічы каля Менскага мора на загад Аляксандра Лукашэнкі, піша Tut.by.

Пра гэта выданьню распавяла выканаўца абавязкаў старшыні Папярнянскага сельскага выканаўчага камітэту Сьвятлана Ракецкая. Паводле яе, на загад Лукашэнкі актору выдзелілі ўчастак у вёсцы Лапаравічы на Меншчыне. Чыноўніца пацьвердзіла, што ў лістападзе 2017 году Дэпард’ё сустракаўся з кіраўніцтвам Папярнянскага сельсавету, пасьля таго як пераначаваў у Лапаравічах.

Што за ўчастак?

Паводле выпіскі з Адзінага дзяржаўнага рэгістру нерухомай маёмасьці, 26 сакавіка 2019 году для будаўніцтва аднакватэрнага жылога дому быў выдзелены зямельны ўчастак на 0,1500 га. Рашэньне прыняў Папярнянскі сельскі выканаўчы камітэт № 180.

Дамову арэнды на 99 год заключылі таксама 26 сакавіка паміж Папярнянскім сельскім выканаўчым камітэтам і Дэпард’ё.

Гадавы кошт арэнды зямлі — 132,96 рубля. Суседзямі актора сталі біятляністка Дарʼя Домрачава і яе трэнэр Адрыян Цыбульскі.

Жэрар Дэпард’ё двойчы прыяжджаў у Беларусь.

  • У 2015 годзе актор пазнаёміўся з Аляксандрам Лукашэнкам, які паказаў яму рэзыдэнцыю «Азёрны» ў Астрашыцкім гарадку. Тады Дэпард’ё заявіў, што хацеў бы пажыць сярод сялян у Беларусі, «таму што там прыгожа і прэзыдэнт харошы чалавек».
  • У 2017 годзе Дэпард’ё наведаў Менскі завод вінаградных вінаў і заключыў дамову на выкарыстаньне свайго партрэта на ўпакоўцы мясной прадукцыі, якую беларускае прадпрыемства пастаўляе ў Расею.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG