Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінпрацы адказала на пэтыцыю аб вяртаньні беларускай мовы на пэнсійныя пасьведчаньні


Пэнсійнае пасьведчаньне першай паловы 1990-х гадоў
Пэнсійнае пасьведчаньне першай паловы 1990-х гадоў

На сайце Petitions.by апублікаваны адказ Міністэтства працы на зварот з просьбай вярнуць беларускую мову на пэнсійныя пасьведчаньні.

Аўтары звароту адзначалі, што зацьверджаныя ў 2017 годзе беларускія пэнсійныя пасьведчаньні аформленыя толькі па-расейску, хоць да таго былі на дзьвюх дзяржаўных мовах, а некалі і толькі па-беларуску. У пэтыцыі патрабавалі вярнуць беларускую мову на пасьведчаньні, каб «забясьпечыць канстытуцыйную роўнасьць дзяржаўных моваў Беларусі». Зварот падпісалі 235 чалавек.

Намесьнік міністра працы Ігар Старавойтаў не адказаў на патрабаваньне наўпрост, але заявіў, што новая форма пэнсійных пасьведчаньняў не супярэчыць Канстытуцыі, закону «Аб мовах» і іншым законам.

Акты дзяржаўных органаў, дакумэнтацыя і справаводзтва, тэксты на блянках і пячатках робяцца «на беларускай і (або) расейскай мовах», нагадаў намесьнік міністра. Такім чынам законы дазваляюць не выкарыстоўваць беларускую мову.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG