Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ядзерны інцыдэнт пад Северадзьвінскам адбыўся з прычыны «фатальнага зьбегу абставінаў»


Запуск расейскай крылатай ракеты з рухавіком на ядзерным паліве, 1 сакавіка 2018 году
Запуск расейскай крылатай ракеты з рухавіком на ядзерным паліве, 1 сакавіка 2018 году

Супрацоўнікі Расейскага фэдэральнага ядзернага цэнтру, які праводзіў выпрабаваньні на вайсковым палігоне пад Северадзьвінскам, паставяць помнік, высьвятляюць прычыны інцыдэнту, у выніку якога загінулі пяць чалавек.

Узгараньне і наступны выбух пад Северадзьвінскам адбыліся падчас выпрабаваньня ракеты на марской плятформе, растлумачылі раней у дэпартамэнце камунікацый дзяржаўнай карпарацыі «Росатом». Пасьля завяршэньня выпрабаваньняў адбылося ўзгараньне паліва ракеты з наступным выбухам, які адкінуў некалькіх супрацоўнікаў у мора. Іх пошукі працягваліся да таго часу, пакуль заставалася надзея знайсьці тых, хто выжыў.

Інцыдэнт на вайсковым палігоне пад Северадзьвінскам Архангельскай вобласьці адбыўся ў чацьвер, 8 жніўня. Тады Міністэрства абароны РФ паведаміла пра двух загінулых пры інцыдэнце з вадкаснай рухавіковай прыладай, не ўдакладняючы, пра якую распрацоўку ідзе гаворка. Пазьней рэгіянальныя ўлады ўдакладнілі, што яшчэ шэсьць чалавек застаюцца ў бальніцах.

У ноч на суботу, 10 жніўня, дзяржаўная карпарацыя «Росатом» паведаміла, што ахвярамі інцыдэнту сталі пяць супрацоўнікаў карпарацыі, яшчэ трое шпіталізаваныя.

Пры выпрабаваньнях рэалізоўваўся «непрагназаваны сцэнар»

Выбух адбыўся з прычыны фатальнага зьбегу абставінаў, заявіў навуковы кіраўнік цэнтру ў Сарове Вячаслаў Салаўёў.

«Гэта быў фатальны зьбег абставінаў, які здарыўся пры нашых выпрабаваньнях. Мы цяпер у гэтым спрабуем разабрацца«», — сказаў Салаўёў.

«Нашы навукоўцы цяпер у пастаянным кантакце, мы аналізуем увесь ланцуг падзей для таго, каб зразумець маштаб аварыі і зразумець яе прычыну. І ня толькі зразумець, але і выключыць магчымасьць падобных аварый у будучыні», — дадаў ён.

Паводле намесьніка навуковага кіраўніка цэнтру Аляксандра Чарнышова, пры выпрабаваньнях рэалізоўваўся «непрагназаваны сцэнар».

Дырэктар цэнтру Валянцін Касьцюкоў адзначыў, што супрацоўнікі, якія загінулі ў выніку выбуху, спрабавалі прадухіліць трагедыю.

«Паводле папярэдняга аналізу мы бачылі і адчувалі, што яны змагаліся за тое, каб узяць сытуацыю ў рукі», — сказаў Касьцюкоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG