Дзевяць чалавек пацярпелі ад новых выбухаў на складзе боепрыпасаў каля гораду Ачынск у Краснаярскім краі Расеі. Пра гэта агенцтву ТАСС паведамілі ў Ачынскай міжраённай цэнтральнай бальніцы.
Міністэрства абароны Расеі пры гэтым паведаміла, што ў выніку новых выбухаў пацярпеў адзін чалавек. Паводле Мінабароны, прычынай новых выбухаў стаў удар маланкі, якая трапіла ў снарад.
У паведамленьні прэс-службы губэрнатара Краснаярскага краю гаворыцца, што новыя выбухі адбыліся ў часе работ па разьмінаваньні.