Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус у бігмаках багацейшы за ўзбэка у 2,6 раза


31 ліпеня ў Беларусь зь візытам прыбывае прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў.

За апошнія гады гандаль паміж дзьвюма краінамі імкліва рос: у 2013 годзе таваразварот складаў 125 мільёнаў даляраў, у 2016 годзе — усяго 64 мільёны даляраў, а ў 2018 годзе ён павялічыўся да 420 мільёнаў даляраў.

Узбэкістан — адносна небагатая краіна, істотна бяднейшая, чым Беларусь. Пра гэта сьведчаць дадзеныя эканамічнай і сацыяльнай статыстыкі.

Калі расеец можа набыць на сярэдні заробак у 1,6 разы больш бігмакаў за беларуса, а беларус — багацей за ўкраінца ў бігмаках у 1,3 разы, то з узбэкам перавага больш чым у 2,5 раза.

Індыкатарам розьніцы ўзроўню мэдычнага абслугоўваньня зьяўляецца паказьнік сьмяротнасьці немаўлят, які ва Ўзбэкістане вышэй за беларускі амаль у 10 разоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG