Украінцы ў 2009 годзе былі раўнамерна расьселеныя па Беларусі, сярод іх было больш гараджанаў, чым у сярэднім сярод насельніцтва, нізкая доля дзяцей, падлеткаў і моладзі, даволі высокая доля людзей сталага веку. Амаль траціна зь іх называла роднай мовай украінскую, але ўдвая болей — расейскую.