Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якуцкі шаман ідзе пешшу ў Маскву «выганяць Пуціна». ВІДЭА, ФОТА


Аляксандр Габышаў
Аляксандр Габышаў

Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў ужо 4 месяцы ідзе ўздоўж далёкаўсходніх трас Расеі ў бок Масквы, адкуль ў 2021 годзе мае намер выгнаць Уладзіміра Пуціна. Ён лічыць прэзыдэнта Расеі спараджэньнем цёмных сіл, зь якім пад сілу справіцца толькі шаману.

За амаль 2 тысячы кілямэтраў шляху Габышаў пагутарыў з сотнямі кіроўцаў, відэа з ягонымі казанямі набралі больш за мільён праглядаў, а ў Чыце мясцовыя апазыцыянэры зьбіраюцца правесьці для яго сустрэчу-мітынг. Карэспандэнт выданьня «Сибирь.Реалии» прайшоў з шаманам некалькі кілямэтраў і пераканаўся ў тым, што расейская глыбінка гатовая паверыць у любую містыку — абы дапамагло.

— Я выходзіў з Якуцку ў сакавіку з 3 тысячамі рублёў у кішэні. У нас была яшчэ зіма, 40 градусаў. Спаў у зімовай юрце. Народ адразу пачаў дапамагаць, падтрымліваць — таму і прайшоў ужо столькі. Спачатку ад грошай адмаўляўся, але людзі крыўдзіліся, стаў браць. Цяпер вось у гасьцініцах спыняюся на іх, калі па дарозе трапляюцца. Калі народ дапамагае, значыць, трэба ісьці далей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG