Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакаліст System of a Down падтрымаў сясьцёр Хачатур’ян, якіх судзяць за забойства бацькі


Адну зь сёстраў Хачатур'ян вядуць у суд, архіўнае фота
Адну зь сёстраў Хачатур'ян вядуць у суд, архіўнае фота

Серж Танкян выказаўся пра справу сясьцёр Хачатур’ян у сваім акаўнце на Fecabook. «Гады беспакаранага гвалту над жанчынамі і дзецьмі могуць прывесьці да жорсткай помсты».

Вакаліст гурту System of a Down Серж Танкян падтрымаў траіх сясьцёр Хачатур’ян, якіх судзяць у Маскве за забойства бацькі. Сёстры заяўляюць, што бацька многія гады ўжываў гвалт у дачыненьні да іх.

«Гэта прыклад таго, як гады беспакарана гвалту над жанчынамі і дзецьмі могуць прывесьці да жорсткай помсты. Суды павінны праявіць літасьць да гэтых дзяўчат», — заявіў музыка.

Крысьціна, Ангеліна і Марыя Хачатур’ян абвінавачваюцца ў забойстве свайго бацькі, 57-гадовага бізнэсоўца Міхаіла Хачатур’яна. Яго цела з множнымі нажавымі раненьнямі было знойдзена на лесьвічнай пляцоўцы дома, у якім ён пражываў з дочкамі. Сёстры самі выклікалі паліцыю і прызналі сваю віну.

Родныя, сябры і суседзі сясьцёр Хачатур’ян пацьвярджаюць, што бацька зьбіваў іх і фактычна выкарыстоўваў як рабынь, рэдка выпускаючы з хаты. Пракуратура таксама пацьвердзіла, што сёстры спазналі сэксуальны гвалт з боку Міхаіла Хачатур’яна.

Пікеты і акцыі ў падтрымку сёстраў Хачатур’ян праходзяць у многіх краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG