Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз на год працягнуў санкцыі супраць Расеі за анэксію Крыму


Рада Эўрапейскага зьвязу падоўжыла абмежавальныя меры ў дачыненьні Расеі за анэксію Крыму да 23 чэрвеня 2020 году.

«Празь пяць гадоў пасьля анэксіі Крыму і Севастопалю Расеяй Эўразьвяз застаецца цьвёрдым у сваёй прыхільнасьці сувэрэнітэту Ўкраіны і яе тэрытарыяльнай цэласнасьці. ЭЗ не прызнае і працягвае асуджаць гэта парушэньне міжнароднага права», — гаворыцца ў заяве Рады ЭЗ.

Эўракамісія ўхваліла падаўжэньне санкцый яшчэ 12 чэрвеня, прэс-рэліз аб прыняцьці рашэньня апублікаваны на сайце ведамства 20 чэрвеня.

Згодна з заявай Рады ЭЗ, захады прымяняюцца да асоб і кампаній, якія базуюцца ў Эўразьвязе.

Санкцыі забараняюць:

  • імпартаваць прадукцыю з Крыму або Севастопалю ў Эўразьвяз;
  • купляць нерухомасьць або прадпрыемствы ў Крыме;
  • фінансаваць крымскія кампаніі;
  • экспартаваць для крымскіх кампаній або для выкарыстаньня ў Крыме тавары і тэхналёгіі ў транспартным, тэлекамунікацыйным і энэргетычным сэктарах, а таксама зьвязаных з выведкай і здабычай нафты, газу і мінэральных рэсурсаў.

Абмежаваньні таксама ўключаюць турыстычныя паслугі ў Крыме або Севастопалі: эўрапейскія круізныя лайнэры ня могуць заходзіць у парты Крымскага паўвострава, акрамя выпадкаў крайняй неабходнасьці.

Эўразьвяз накладае абмежавальныя меры на Расею з 2014 году. Гэта эканамічныя санкцыі супраць асобных сэктараў расейскай эканомікі, дзеяньне якіх у цяперашні час заканчваецца 31 ліпеня 2019 году, а таксама абмежавальныя захады да 170 фізычных і 44 юрыдычных асоб, чые актывы падлягаюць замарожваньню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG