Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Satisfaction на «Белмашы». Завод зьняў кліп пра дазвол працаваць у купальніках


На афіцыйным Youtube-канале магілёўскага заводу «Белмаш» зьявілася відэа з рэклямай прадукцыі заводу і дзяўчатамі ў купальніках пад песьню італьянскага дыджэя Бэні Бэнасі «Satisfaction» 2002 году.

Відэа стылем нагадвае арыгінальны кліп на скарыстаную песьню, дзе жанчыны ў адкрытых купальніках у сэксуальнай манэры працуюць з будаўнічай тэхнікай. Частка камэнтатараў у сацсетках пазытыўна ацаніла такі рэклямны ход, але некаторыя называюць гэта «пашляцінай» і адзначаюць, што песьні больш як 16 гадоў. Але на Youtube на момант публікацыі падабаек у чатыры разы больш за дызлайкі.

У апісаньні відэа на афіцыйным канале заводу сьцьвярджаецца, што «Белмаш» дазволіў жанчынам разьдзявацца і працаваць. Праз анамальную сьпёку ў чэрвені жаночая палова калектыву быццам папрасіла кіраўніцтва дазволіць працаваць у купальніках, і завод дазволіў гэта, калі гарачэй за 27°C.

Пацьверджаньняў магчымасьці працаваць у купальніках ад саміх работніц не было. У роліку здымаліся мадэлі, якія не працуюць на заводзе.

Ці купляў завод правы на выкарыстаньне гіту ў рэкляме, не паведамляецца. Але альгарытмы Youtube, мяркуючы з апісаньня відэа, распазналі песьню і не заблякавалі кліп.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG