Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Расея ператварае Арктыку ў ваенны лягер. ВІДЭА


Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа на пасяджэньні Арктычнага савета ў Фінляндыі заявіў, што Злучаныя Штаты маюць намер узмацніць сваю прысутнасьць у Арктыцы, каб супрацьстаяць агрэсіўным паводзінам Расеі і Кітая.

У Арктычную раду ўваходзяць Расея, Канада, ЗША, Фінляндыя, Нарвэгія, Данія, Ісьляндыя і Швэцыя. Яшчэ дванаццаць краін, сярод іх Кітай, Японія і Паўднёвая Карэя, прысутнічаюць у статусе назіральнікаў. Вядучыя эканомікі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну зацікаўленыя ў яшчэ адной транспартнай магістралі — Паўночным марскім шляху, які да гэтага часу фактычна кантралявала Расея, а раней — Савецкі Саюз.

Расейская арктычная ваенная база «Северный клевер» на востраве Кацельны — першы ваенны гарадок замкнёнага цыклу, дзе ўсе сыстэмы жыцьцезабесьпячэньня зьвязаныя паміж сабой. Яшчэ адзін падобны аб’ект — ваенная базв «Арктический трилистник» на востраве Зямля Аляксандры — дабудавалі да візыту прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна ў 2017 годзе.

Усяго да 2020 года Расея зьбіраецца дабудаваць або дакамплектаваць у Арктыцы шэсьць ваенных базаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG