На адкрытай тэрыторыі Ровенскай атамнай электрастанцыі адбылося ўзгараньне трансфарматара, што прывяло да адключэньня трэцяга энэргаблёку, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сытуацыях (ДСНС).
Паводле зьвестак ратавальнікаў, інцыдэнт адбыўся 29 красавіка, а 21:07, і ўжо ў 22:05 падразьдзяленьні ДСНС ліквідавалі пажар.
«Ахвяр і пацярпелых няма. Радыяцыйны фон у межах нормы. Першы і чацьвёрты энэргаблёк працуюць у штатным рэжыме, другі энэргаблёк знаходзіцца на плянава-папераджальным рамонце», — гаворыцца ў паведамленьні.
Прычына пажару высьвятляецца.