Пра пажар 23 красавіка паведамілі мясцовыя лесьнікі. У МНС гавораць пра пажар на тэрыторыі 200 гектараў.
Паводле інфармацыі МНС, на тэрыторыі Вільемскага лясьніцтва гарыць сухая расьліннасьць у балоцістай мясцовасьці плошчай 150 гектараў і лес плошчай 50 гектараў.
З пажарам змагаецца больш за сотню ратавальнікаў, супрацоўнікаў лясгасу і арганізацыяў Столінскага раёну. Таксама пажар тушаць два верталёты.