Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Больш нефармальны» прыём. Макрон прыняў Зяленскага ў Элізэйскім палацы


Прэзыдэнт Францыі днём у пятніцу, 12 красавіка, прыняў у Элізэйскім​ палацы кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.

Сустрэча пачалася прыкладна ў 15 гадзін. У прэс-службе прэзыдэнцкай адміністрацыі ўдакладнілі, што адной з тэмаў перамоваў будзе лёс «нармандзкага фармату».

Пазьней увечары Эмануэль Макрон павінен прыняць у Элізэйскім палацы прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку.

Мэта сустрэчаў Макрона зь Зяленскім і Парашэнкам — ацаніць стан франка-ўкраінскіх адносін і пэрспэктывы ўрэгуляваньня канфлікту ў Данбасе, заявіла раней крыніца з каманды прэзыдэнта Францыі.

У Элізэйскім палацы асабліва падкрэсьлілі, што Ўладзіміру Зяленскаму падрыхтавалі «больш нефармальны» прыём, а Пятра Парашэнку будуць сустракаць «з усёй пашанай», як і належыць пры прыёме кіраўніка дзяржавы, паведамляе Міжнароднае францускае радыё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG