Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікалі часовае кіраўніцтва Судану прытрымлівацца волі народу


Пратэсты ў Судане, 7 красавіка
Пратэсты ў Судане, 7 красавіка

Масавыя акцыі пратэсту ў Судане сьведчаць аб імкненьні суданцаў пакласьці канец уладзе Амара аль-Башыра, адзначаецца ў апублікаванай у чацьвер 11 красавіка заяве Дзярждэпартамэнту, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Злучаныя Штаты «аддаюць належнае жыхарам Судану за правядзеньне мірных дэманстрацый, пачынаючы са сьнежня 2018 году», падкрэсьліваецца ў дакумэнце.

«Судан мае права выбраць новы напрамак, які павінен уключаць у сябе законныя дэмакратычныя выбары, павагу да правоў чалавека і цывільны ўрад», — гаворыцца ў заяве.

ЗША падтрымліваюць мірны і дэмакратычны Судан, заклікаючы пераходны ўрад прытрымлівацца волі народу, супрацоўнічаць з прадстаўнікамі усіх партый і неўзабаве перадаць уладу цывільнаму ўраду.

Як піша Reuters, Судан цяпер знаходзіцца пад кантролем вайскоўцаў (міністар абароны абяцае, што гэта толькі на два гады), але пратэстоўцы на вуліцах патрабуюць цывільнага ўраду.

Дзярждэпартамэнт заявіў аб прыпыненьні працы аб'яднанай камісіі, якая займаецца двухбаковымі адносінамі паміж ЗША і Суданам у шасьці ключавых галінах. Гаворка ідзе пра разрыў адносін Хартума з Паўночнай Карэяй, супрацоўніцтва (ЗША і Судану) у сфэры барацьбы з тэрарызмам, вырашэньні ўнутраных канфліктаў Судану, пашырэньне доступу гуманітарных арганізацый у краіну, абарону правоў чалавека і ўрэгуляваньне судовых пазоваў, пададзеных ад асобы ахвяраў тэрарыстаў.

Раней перамовы ў гэтых пытаньнях былі заплянаваныя на апошні тыдзень красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG