Прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй зьбіраецца правесьці на наступным тыдні чацьвёртае галасаваньне ў парлямэнце па пагадненьні аб умовах выхаду каралеўства з Эўразьвязу (Brexit), паведамляе газета The Daily Telegraph.
Па інфармацыі выданьня, калі дэпутаты Палаты абшчын зноў адрынуць зьдзелку аб выхадзе з Эўразьвязу, узгодненую брытанскім прэмʼерам падчас перамоваў з эўрапейскімі лідэрамі, то Тэрэза Мэй можа ініцыяваць датэрміновыя ўсеагульныя парлямэнцкія выбары, каб такім чынам выйсьці з тупіковай сытуацыі з Brexit.
Як паведамляла Свабода, напярэдадні брытанскі парлямэнт трэці раз адхіліў плян прэм’ер-міністаркі Тэрэзы Мэй аб выхадзе з Эўрапейскага Зьвязу. Супраць дамовы прагаласавала 344 дэпутаты, за — 286.