Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зноў знайшла ў сябе нелегальнае беларускае малако


Расьсельгаснагляд заяўляе, што Беларусь не ўзмацняе кантроль за транзытам прадукцыі, забароненай да ўвозу ў Расею. Расея выявіла чарговы факт фальшывы транзыт.

Як паведамляе Расьсельгаснагляд, 40 тон сухога малака са Слуцкага камбінату, якія перавозілі ў двух аўтамабілях, паводле дакумэнтаў, зь Беларусі ў Казахстан, былі разгружаныя ў Санкт-Пецярбургу.

Калі быў агледжаны склад у Санкт-Пецярбургу, там знайшлося яшчэ больш за 20 тон сухой малочнай прадукцыі зь Бярозаўскага камбінату, забароненай да ўвозу ў Расею.

На прадукцыю Слуцкага і Бярозаўскага камбінатаў Рассельгаснагляд увёў абмежаваньні раней, і іх увоз на тэрыторыю Расеі не дапускаецца. Цяпер вядзецца адміністрацыйнае расьсьледаваньне.

У лютым 2019 году кіраўнік Расьсельгаснагляду Сяргей Данкверт абмяркоўваў з намесьнікам міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Іванам Сьмільгінем транзыт сельгаспрадукцыі па тэрыторыях краін — членаў Эўразійскага эканамічнага саюзу. Тады Данкверт таксама падкрэсьліваў, што беларускія тавары, якія ідуць транзытам у краіны ЕАЭС, асядаюць у Расеі.

«Да прыкладу, часова абмежаванае да ўвозу ў Расею сухое малако пры перамяшчэньні па тэрыторыі нашай краіны зьнікае і затым выкарыстоўваецца для вырабу фальсыфікаванай прадукцыі, якая пасьля рэалізуецца на расейскім рынку», — адзначае Расьсельгаснагляд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG