Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольны клюб БДУ назваў мапу Ўкраіны бяз Крыму выпадковасьцю — і выдаліў


Футбольны клюб «Энэргетык БДУ», архіўнае фота
Футбольны клюб «Энэргетык БДУ», архіўнае фота

Футбольны клюб БДУ назваў мапу Ўкраіны бяз Крыму выпадковасьцю. І паабяцаў падумаць, ці выкарыстоўваць беларускую мову шырэй.

У футбольным клюбе «Энэргетык БДУ» адрэагавалі на дакоры Ігара Случака за ігнараваньне беларускай мовы і публікацыю мапы Ўкраіны бяз Крыму.

Юрыст Ігар Случак, якога называюць у інтэрнэце «моўным інспэктарам», зьвярнуў увагу, што футбольны клюб «Энэргетык БДУ» не выкарыстоўвае на сваім сайце і ў атрыбутыцы беларускай мовы, а таксама зьмясьціў на сваёй старонцы ў Instagram мапу Ўкраіны без акупаванага Расеяй Крыму.

Іван Котаў, супрацоўнік каманды дзеля працы з заўзятарамі, сказаў Свабодзе, што выява мапы Ўкраіны ў такім выглядзе трапіла ў Instagram выпадкова.

«Тэрмінова зьвяжуся з чалавекам, які рабіў карцінку, хутка выправім, — паабяцаў Котаў. — Гэта адбылося памылкова».

Начальнік каманды Аляксей Пігулеўскі сказаў, што ня ведаў пра гэта, але прызнаў: «Так, гэта сур’ёзна. Зьвернем увагу, так не пакінем».

Ілюстрацыя мапы Ўкраіны бяз Крыму на момант публікацыі ўжо была выдаленая з Instagram-старонкі клюбу.

Намесьнік дырэктара цэнтру Сяргей Гузікаў на папрок Случака за невыкарыстаньне клюбам дзяржаўнай беларускай мовы сказаў, што яны ўжываюць беларускую мову ў лягатыпе і надпісах на майках: жаночая каманда завецца «Зорка БДУ».

«Чаму не ўжываем шырэй у атрыбутыцы? — перапытаў Гузікаў. — Сапраўды, чаму не? Варта падумаць над такой прапановай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG