Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрымалі журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву


Акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці 24 лютага 2019 году
Акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці 24 лютага 2019 году

У Берасьці міліцыя затрымала журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву. Іх даставілі ў пастарунак для складаньня пратаколаў паводле арт. 22.9 КаАП (парушэньне закону аб СМІ).

Журналісты асьвятлялі чарговую акцыю супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці, перадае Белсат.

Раней на такіх акцыях міліцыя ня раз затрымлівала актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава, блогера Сяргея Пятрухіна і праваабаронцу Ўладзімера Вялічкіна.

Кожную нядзелю берасьцейцы зьбіраюцца на галоўнай плошчы гораду, каб абмеркаваць праблему акумулятарнага заводу і іншыя пытаньні. Людзі прыходзяць на плошчу бязь лёзунгаў, плякатаў ці транспарантаў, гутараць і кормяць галубоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG