Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Мітынг супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці, 24 лютага
Апоўдні 24 лютага ў Берасьці быў затрыманы блогер Аляксандар Кабанаў. Гэта адбылося на выхадзе з кватэры Сяргея Пятрухіна — ад раніцы ў двары дому дзяжурыў АМАП.
Затрыманьне адбылося перад пачаткам штотыднёвай акцыі праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу. Ужо год кожную нядзелю берасьцейцы зьбіраюцца на несанкцыянаваныя акцыі «кармленьня галубоў».
Абноўлена, 14:10.Алксандар Кабанаў расказаў Свабодзе, што яго выпусьцілі з РАУС Маскоўскага раёну неўзабаве па завяршэньні мітынгу. Яго затрымалі праз новую заяву аб абразе кагосьці — але ён адмовіўся ад азнаямленьня з заявай без адваката.
Ад плошчы Леніна берасьцейцы рушылі да кінатэатру «Беларусь»
Паводле розных падлікаў, на акцыю пратэсту выйшлі ад 150 да 180 чалавек. Людзі пастаялі на плошчы Леніна і а 12:40 рушылі шэсьцем па цэнтру Берасьця. Пратэстоўцы прайшлі да кінатэатру «Беларусь» — ужо тры тыдні акцыі праціўнікаў акумулятарнага заводу ў Берасьці праходзяць у такім фармаце. Каля 13:20 пратэстоўцы разышліся, аб затрыманьнях на акцыі (акрамя затрыманьня Кабанава да мітынгу) не паведамлялася.
Берасьцейскія ўлады забаранілі больш як паўсотні мітынгаў супраць заводу, дазволілі толькі адзін мінулым летам. Цяперашнюю забарону зьвязалі з тым, што ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў (дазволеным уладамі для «мітынгаў без заявак») праводзяцца мерапрыемствы, зьвязаныя з Днём абаронцаў айчыны.
Будзе дапоўнена
392 дні, 48 забароненых мітынгаў, 1 базавая за сьнегавіка. Берасьцейскія пратэсты ў лічбах і карцінках
1/8
Завод, які зьбіраліся запусьціць у жніўні, будуюць далей. Пратэсты супраць яго не спыняюцца. Тыдзень таму мясцовыя ўлады адмовіліся рэгістраваць ініцыятыўную групу па правядзеньні мясцовага рэфэрэндуму супраць заводу.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
2/8
392 дні — столькі працягваюцца пэрыядычныя акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу каля Берасьця.
Першая акцыя адбылася 5 студзеня 2018 году побач з пляцоўкай, на якой пачыналася будаўніцтва заводу. У стыхійным мітынгу ўдзельнічалі жыхары навакольных вёсак. Тады амаль ніхто зь іх ня ведаў, якім чынам побач зь іхнімі дамамі стала магчымым такое будаўніцтва і хто даў на яго дазвол.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
4/8
5 гадзін 30 хвілін — столькі працягвалася сустрэча пяці праціўнікаў будаўніцтва заводу зь міністрам прыроды Андрэем Худыкам.
Сустрэча адбылася ў Менску 5 сьнежня 2018 году. Актывістам забаранілі запісваць размову зь міністрам на дыктафоны, паабяцаўшы пазьней перадаць свой уласны запіс. Аднак празь некалькі дзён пасьля сустрэчы міністэрская сакратарка паведаміла, што ў яе дыктафона падчас запісу селі батарэйкі і файл не захаваўся. Па словах удзельнікаў сустрэчы, міністар паабяцаў актывістам не дапусьціць адкрыцьця заводу ў тым выпадку, калі ён будзе парушаць экалягічныя нормы.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
5/8
1225 рублёў — такі быў самы вялікі штраф, прысуджаны ўдзельнікам пратэстаў
Яго атрымалі блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў (па 50 базавых кожнаму) за тое, што разьмясьцілі ў інтэрнэце ролік з заклікамі выходзіць на галоўную плошчу Берасьця пакарміць галубоў у нядзелю. Падтрымаць відэаблогераў у суд, які адбыўся 28 лютага 2018 году, прыйшло каля 50 чалавек.
Дакладную колькасьць штрафаў і іх агульны памер удзельнікі пратэстаў назваць ня могуць. Адным з апошніх і самых невялікіх стаў штраф за правядзеньне пікету ў выглядзе сьнегавіка. Яго атрымала Юлія Нічыпарук, якая разам са сваімі дзецьмі зьляпіла сьнегавіка побач з будаўнічай пляцоўкай заводу.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
6/8
47 — столькі разоў праціўнікі будаўніцтва выходзілі на галоўную плошчу Берасьця.
Несанкцыянаваныя акцыі пратэсту праходзяць у Берасьці кожную нядзелю пад выглядам кармленьня галубоў, удзел у іх прымае ад 50 да 200 чалавек. Першая такая акцыя прайшла ў канцы лютага 2018 году і з таго часу не адбылася толькі аднойчы — бо ўлады арганізавалі афіцыйнае мерапрыемства.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
7/8
37 000 — столькі подпісаў жыхары Берасьця сабралі пад зваротам, каб спыніць будаўніцтва заводу, за першы месяц.
Подпісы, сабраныя зь сярэдзіны студзеня да сярэдзіны лютага, актывісты перадалі ў Адміністрацыю кіраўніка краіны. Пасьля гэтага збор подпісаў быў працягнуты. Агулам супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу каля абласнога цэнтру падпісалася больш за 40 тысяч чалавек — кожны восьмы жыхар гораду.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
8/8
1 — столькі акцый пратэсту за год дазволілі правесьці берасьцейскія ўлады.
Дазволены мітынг «Брестчанки против свинца» прайшоў у абласным цэнтры 29 красавіка 2018 году ў парку Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. На яго сабралася каля 2000 чалавек.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Previous slide
Next slide
Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці. Што важна ведаць
Месцазнаходжаньне новага акумулятарнага заводу пад Берасьцем
Завод пабудавалі каля вёсак Хабы, Шчэбрын і Тэльмы-2, што пад Берасьцем. За два кілямэтры — рака Мухавец. Афіцыйная экалягічная экспэртыза прагназавала, што ўзьдзеяньне заводу на асяродзьдзе і чалавека будзе нязначнае. Аднак людзі ўсё роўна баяцца, што выкіды з заводу падарвуць ім здароўе.
Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці трывалі ад пачатку 2018 году, калі людзі даведаліся пра будоўлю. Праціўнікі заводу лічаць вытворчасьць «бруднай» і небясьпечнай, заяўляюць пра парушэньні працэдураў будаўніцтва.
Актывісты сабралі больш за 37 тысяч подпісаў супраць заводу ды накіравалі іх у адміністрацыю Лукашэнкі ў лютым 2018 году. Аднак урадавая камісія ня выявіла парушэньняў у рэалізацыі праекту па будаўніцтве заводу.
У траўні 2018 году актывісты накіравалі ў адміністрацыю прэзыдэнта больш за 2,5 тысячы подпісаў за адстаўку чыноўнікаў Берасьця, бо тыя «ігнаруюць інтарэсы жыхароў Берасьцейскага рэгіёну і сьвядома заплюшчваюць вочы на шкоду ад заводу».
У верасьні 2018 году на будоўлі заводу выявілі парушэньні пажарнай бясьпекі.
У чэрвені 2019 году падчас пусканаладачных работ на заводзе зафіксавалі перавышэньне забруджвальных выкідаў у атмасфэрнае паветра.
14 чэрвеня старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс прыпыніў будаўніцтва заводу да ліквідацыі выяўленых парушэньняў.
У ліпені 2019 праект акумулятарнага завода атрымаў адмоўнае заключэньне дзяржаўнай экалягічнай экспэртызы, У Мінпрыроды паведамілі, што прычынай стала прадстаўленьне недакладных дадзеных. У жніўні праектную дакумэнтацыю паўторна падалі на экспэртызу, але пазьней кампанія адклікала дакумэнты «па прычыне неабходнасьці ўсебаковага і больш поўнага адлюстраваньня інфармацыі аб унесеных зьменах».
24 лютага 2020 году праектную дакумэнтацыю акумулятарнага завода пасьля карэкціроўкі зноў падалі на дзяржаўную экалягічную экспэртызу. Грамадзкая экспэртыза, якую даручаў правесьці Лукашэнка, правалілася.
22 чэрвеня 2020 году Лукашэнка пааабяцаў правесьці рэфэрэндум наконт лёсу заводу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
15 сакавіка 2021 году завод увялі ў эксплюатацыю. У правядзеньні рэфэрэндуму актывістам адмовілі.