Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: перамовы з Кімам праваліліся з прычыны санкцыяў


Дональд Трамп на прэс-канфэрэнцыі пасьля саміту з Кім Чэн Ынам, Ханой, Віетнам, 28 2019
Дональд Трамп на прэс-канфэрэнцыі пасьля саміту з Кім Чэн Ынам, Ханой, Віетнам, 28 2019

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заяўляе, што галоўнай перашкодай у яго перамовах зь лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам сталі амэрыканскія санкцыі супраць КНДР.

«Гэта праз санкцыі... Увогуле яны хацелі, каб санкцыі былі цалкам адмененыя, а мы гэтага зрабіць не маглі», — сказаў Трамп журналістам 28 лютага ў сталіцы Віетнаму Ханоі пасьля таго, як яго саміт з Кімам завяршыўся раней заплянаванага і без пагадненьня.

Пры гэтым, як заявіў Трамп, Кім запэўніў яго, што Пхеньян будзе працягваць стрымліваць свае ядзерныя і ракетныя выпрабаваньні.

28 лютага ў другі дзень сустрэчы Трамп і Кім завяршылі перамовы раней, чым плянавалася, а заплянаваная супольная цырымонія падпісаньня пагадненьня была скасаваная.

«Часам трэба сысьці, і гэта быў адзін з такіх выпадкаў», — сказаў Трамп.

У пачатку другога дня перамоваў з Трампам у Ханоі Кім заявіў, што «няма адчуваньня добрых вынікаў» сустрэчы. Гэтая заява, зробленая празь перакладніка, была, як мяркуюць, яго першым адказам на пытаньне замежнага журналіста.

Галоўная тэма перамоваў паміж лідэрамі ЗША і КНДР — ядзернае раззбраеньне Пхеньяну.

Гэта другі саміт лідэраў ЗША і КНДР. Першая сустрэча ў Сынгапуры ў чэрвені летась завяршылася падпісаньнем дакумэнту, згодна зь якім Паўночная Карэя мусіць праводзіць раззбраеньне ў адказ на гарантыі бясьпекі з боку ЗША. Аднак пазьней СМІ паведамлялі, што КНДР працягвае ядзерныя распрацоўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG