Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ын едзе на сустрэчу з Трампам у браняваным цягніку


Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын.
Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын.

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын у суботу, 23 лютага, адправіўся на браняваным цягніку з Пхеньяну ў Ханой на сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на дыпляматычную крыніцу ў КНДР. Паводле яго дадзеных, да сталіцы Віетнаму Кім Чэн Ын праедзе транзытам праз Кітай.

Адлегласьць ад Пхеньяну да Ханою складае больш за 4,5 тысяч кілямэтраў. Кіраўнік КНДР правядзе ў дарозе больш за два дні.

Сёньня ж стала вядома аб адкрыцьці ў Ханоі мэдыяцэнтру другога саміту лідэраў ЗША і Паўночнай Карэі. Яго плошча складае больш за 30 тысяч квадратных мэтраў. Чакаецца, што працаваць у ім будуць тры тысячы журналістаў.

Другая ў гісторыі сустрэча Трампа і Кім Чэн Ына пройдзе 27-28 лютага. Першы саміт кіраўнікоў дзьвюх дзяржаваў адбыўся 12 чэрвеня 2018 году ў Сынгапуры. Тады бакі падпісалі дакумэнт, згодна зь якім Пхеньян абавязаны праводзіць ядзернае раззбраеньне ў адказ на гарантыі бясьпекі з боку ЗША. Аднак пазьней СМІ паведамлялі, што Пхеньян працягвае ядзерныя распрацоўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG