Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта ў магілёўскім каледжы ў студэнтаў зьбіралі спасылкі на акаўнты ў сацсетках


Студэнцкі інтэрнат, ілюстрацыйнае фота
Студэнцкі інтэрнат, ілюстрацыйнае фота

У студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа зьбіраюць інфармацыю пра акаўнты ў сацыяльных сетках, «прасілі нават лагіны і паролі», — піша тэлеграм-канал Nexta.

Тры навучэнцы сказалі Свабодзе, што інфармацыю зьбіралі на аддзяленьні сярэдняй-спэцыяльнай адукацыі. Студэнты перадаць інфармацыю пра акаўнты адмовіліся.

«Нікога не прымушалі пісаць свае асабістыя дадзеныя, усё было па жаданьні», – сказаў Свабодзе адзін са студэнтаў.

Фота з тэлеграм-каналу @nexta_tv
Фота з тэлеграм-каналу @nexta_tv

Намесьніца дырэктара па навучальнай працы Маргарыта Федаськова зьняўпрадзіла інфармацыю, што ў студэнтаў зьбіраюць паролі ад акаўнтаў у сацыяльных сетках і дадала, што 6 лютага для студэнтаў праводзілі сэмінар пра нераспаўсюд парнаграфіі і правільнае карыстаньне банкаўскімі карткамі.

«Прыходзіў сьледчы, праводзіў сэмінар па недапушчэньню распаўсюду парнаграфіі і гэтак далей, пра правільнае карыстаньне банкаўскімі карткамі. Мы паролі ад сацсетак у дзяцей не бярэм, яны нам непатрэбныя», — сказала Федаськова.

Падобнае мерапрыемства праходзіла ў Слаўгарадзе, піша УУС Магілёскага аблвыканкаму. Супрацоўнікі міліцыі «абмяркоўвалі відэа, якія спампавалі са старонак дзяцей у сацыяльных сетках», каб «нагадаць, што ня ўсё трэба лайкаць і рэпосьціць».

Студэнтам пагражаюць адлічэньнем

Абноўлена: пасьля публікацыі 22 студэнтаў выклікалі да дырэктара каледжа Сяргея Казлова, піша тэлеграм-канал Nexta. Адзін са студэнтаў пацьвердзіў гэта, але ад далейшых камэнтароў адмовіўся.

«Дырэктар можа дакапацца да чаго заўгодна і адлічыць», — сказаў Свабодзе адзін са студэнтаў.

Паводле блогера, дырэктар каледжу зьбіраецца знайсьці і адлічыць, таго хто апублікаваў здымак.

«Калі ня знойдуць, пагражаюць адлічыць 7 чалавек са сьпісу», — піша блогер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG