Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакраты ў Кангрэсе анансавалі новае расьсьледаваньне кантактаў Трампа


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падчас выступу​ на сумесным пасяджэньні Сэнату і Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падчас выступу​ на сумесным пасяджэньні Сэнату і Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пачне новае парлямэнцкае расьсьледаваньне, задача якога высьветліць, ці не зьяўляюцца фінансавыя інтарэсы прэзыдэнта Трампа рухальнай сілай рашэньняў, якія прымае ён сам, чальцы яго адміністрацыі, ягоныя родныя або бізнэс-партнэры.

Пра гэта заявіў у сераду старшыня камітэту выведкі Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША дэмакрат Адам Шыф.

«Расьсьледаваньне не замыкаецца на Расеі ці Саудаўскай Арабіі, а ахоплівае патэнцыйна любую краіну, якая можа ўплываць на чальцоў адміністрацыі з прычыны іхных фінансавых інтарэсаў», — заявіў Шыф на прэс-канфэрэнцыі.

Аб’ектам расьсьледаваньня, сярод іншага, будуць дзеяньні Расеі падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2016 году, а таксама кантакты паміж расейскімі прадстаўнікамі і чальцамі каманды Дональда Трампа. У расьсьледаваньні будуць удзельнічаць і іншыя камітэты, акрамя камітэта выведкі.

Ініцыятыва Адама Шыфа азначае, што дэмакраты ня спыняць праверак фінансаў Трампа і ягонага атачэньня нават пасьля завяршэньня дазнаньня, якое вядзе спэцпрокурор Робэрт Мюлер.

Дональд Трамп рэзка адрэагаваў на ініцыятыву Шыфа, заявіўшы, што той «ня мае ніякіх падстаў узбуджаць падобнае расьсьледаваньне». Па словах Трампа, «Шыф проста палітыкан, які спрабуе зрабіць сабе імя на дробязным перасьледзе прэзыдэнта». Кангрэсмэн на гэта адказаў, што будзе працягваць сваю працу, «не адцягваючыся на пагрозы і запалохваньні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG