Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінфін ЗША абвясьціў пра зьняцьце санкцый з трох кампаній, зьвязаных з расейскім алігархам Дзерыпаскам


Алег Дзерыпаска
Алег Дзерыпаска

Міністэрства фінансаў ЗША заявіла ў нядзелю пра зьняцьце санкцый, раней накладзеных на тры кампаніі, зьвязаныя з расейскім алігархам Алегам Дзерыпаскам, — US Rusal plc, En + Group plc і JSC Eurosibenergo, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Гэтае рашэньне было прынята, нягледзячы на патрабаваньне дэмакратаў у Кангрэсе пакінуць у сіле ўведзеныя абмежаваньні на названыя бізнэс-структуры.

Раней у гэтым месяцы спробу пакінуць санкцыі ў сіле заблякавалі заканадаўцы-рэспубліканцы, якія маюць большасьць у Сэнаце.

Паводле прадстаўнікоў адміністрацыі Трампа і многіх заканадаўцаў-рэспубліканцаў, якія выступілі супраць гэтай спробы, іх турбуе магчымы ўплыў такога захаду на становішча спраў у алюмініевай прамысловасьці ў глябальным маштабе.

Яны адзначаюць таксама, што Алег Дзерыпаска, які ёсьць саюзьнікам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, паменшыў колькасьць сваіх акцый у названых кампаніях і больш не кантралюе гэтыя кампаніі.

Некаторыя заканадаўцы лічаць прынятае Мінфінам рашэньне няправільным ў пэрыяд, калі працягваецца расьсьледаваньне, прысьвечанае магчымай змове перадвыбарчага штабу Трампа з Масквой падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG