Беларуская сетка касмэтычных крамаў «Міла» прадае вокладкі на пашпарт з расейскай і савецкай сымболікай. Такі тавар ёсьць у каталёгу на сайце крамы.
Паводле сайту «Мілы», вокладкі на пашпарт з расейскай ці савецкай сымболікай можна знайсьці ў 95 крамах па ўсёй Беларусі. Вокладак зь беларускай сымболікай у каталёгу тавараў няма.
У аддзеле маркетынгу Свабодзе сказалі, што маюць вокладкі з разнастайнымі сымболікамі і «няма закону ці пастановы, якія б забаранялі гэта».
Сетка крамаў «Міла» знаходзіцца пад кіраваньнем ТАА «Парфюм трэйд», зарэгістраванай у Беларусі. Па-за межамі Беларусі кампанія не працуе.