Паведамленьні аб перабоях з галасавой сувязьзю ў мэсэнджарах паступаюць з пачатку жніўня. Расейскае выданьне «Осторожно, медиа» напярэдадні паведаміла, што рашэньне аб блякіроўцы палітычнае і прынятае «на самым версе». Паведамлялася, што яго могуць лябіраваць расейскія сотавыя апэратары, занепакоеныя скарачэньнем прыбыткаў ад званкоў.
Штомесячная аўдыторыя WhatsApp у Расеі дасягае 97,5 мільёна чалавек, пісаў расейскі партал «Вёрстка», тэлеграмам карыстаюцца 90,5 мільёна чалавек. Гэта большасьць насельніцтва краіны. Партал пісаў, што ўлады РФ разглядаюць магчымасьць блякіроўкі, у тым ліку для стварэньня рынку для падтрыманага дзяржавай мэсэнджэра Max.
«Роскомнадзор» паведаміў, што за выключэньнем абмежаваньня званкоў, ніякіх іншых абмежаваньняў функцыяналу ў Telegram і WhatsApp не ўводзіцца.
Як заявілі ў ведамстве, мэсэнджэры Telegram і WhatsApp нібыта сталі «асноўнымі галасавымі сэрвісамі, якія выкарыстоўваюцца для падману і вымагальніцтва грошай, уцягваньня ў дывэрсійную і тэрарыстычную дзейнасьць расейскіх грамадзянаў».
Форум