Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што вядома пра амэрыканца, затрыманага ў Расеі па падазрэньні ў шпіянажы


Пол Уілан
Пол Уілан

Пра тое, што амэрыканца Пола Ўілана затрымалі ў Маскве 28 сьнежня, стала вядома толькі праз два дні — 31 сьнежня. Першая афіцыйная рэакцыя ўладаў ЗША — патрабаваньне неадкладна вызваліць Уілана — зьявілася яшчэ пазьней, 2 студзеня.

Журналісты нашага радыё сабралі ўсё, што на дадзены момант вядома пра затрыманага.

  • Полу Ўілану 48 гадоў. Ён прыяжджаў у Расею некалькі разоў і крыху гаворыць па-руску, распавёў яго брат-блізьнюк Дэйвід.
  • Уілан прыехаў у Маскву на вясельле да былога марскога пяхотніка, які ажаніўся з расіянкай.
  • Газэта Washington Post, спасылаючыся на вайсковыя дакумэнты, якія яна атрымала, піша, што Ўілан і сам быў пяхотнікам з 1994 году. Ён двойчы служыў у Іраку — у 2004 і 2006 гадах. У 2008 годзе яго звольнілі пасьля некалькіх абвінавачаньняў у крадзяжы, піша газэта.
  • З 2017 году Ўілан працуе начальнікам бясьпекі ў амэрыканскай кампаніі BorgWarner, якая займаецца пастаўкай аўтамабільных запчастак і кампанэнтаў.
  • Акрамя гэтага, лічаць журналісты Радыё Свабода, Уілан таксама ўзначальвае онлайн-краму зброі Kingsmead Arsenal, якая адкрылася ў 2015 годзе.
  • Уілан больш за 12 гадоў мае старонку ў сацсетцы «Вконтакте». Апошні раз ён заходзіў на яе 28 сьнежня, у дзень яго затрыманьня.

У ФСБ заяўляюць, што супраць амэрыканца ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле аб шпіянажы. Ён прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня свабоды на тэрмін ад 10 да 20 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG