Генэральны пракурор Аляксандар Канюк лічыць, што трэба прымаць кардынальнае рашэньне па антыкарупцыйных камісіях у выканкамах і на прадпрыемствах, піша Tut.by.
«Уся праблема ў тым, што яны працуюць вельмі неэфэктыўна. Фармалізм суцэльны. Гэта наводзіць нас на думку, што трэба зьмяняць становішча, трэба кардынальна прымаць рашэньні. Якія? Пакуль не хачу анансаваць. Іх сёньня трэба будзе абмеркаваць, далажыць прэзыдэнту. І пасьля мы гэта рэалізуем», — сказаў Канюк.
20 сьнежня Аляксандар Лукашэнка загадаў узмацніць пакараньне за карупцыйныя злачынствы.
Паводле Крымінальнага кодэксу
- атрыманьне хабару караецца пазбаўленьнем волі на 3–15 гадоў;
- злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі — пазбаўленьнем волі на 3–10 гадоў;
- даваньне хабару — пазбаўленьнем волі да 10 гадоў.