Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія катэры ў Керчанскай пратоцы гатовыя да магчымай высадкі дэсанту


Ігар Варончанка
Ігар Варончанка

Вайскавод Вайскова-марскіх сілаў Украіны Ігар Варончанка ацаніў сытуацыю ў Керчанскай пратоцы як «складаную і напружаную», але запэўніў, што на ўкраінскіх бранякатэрах пануе баявая гатоўнасьць.​

«Нашы экіпажы бранякатэраў знаходзяцца ў баявой гатоўнасьці і гатовыя да магчымай высадкі (расейскага — рэд.) дэсанту», — заявіў ён у Адэсе.

Камэнтуючы сытуацыю, у якой аказаліся ўкраінскія судны на ўваходзе ў Азоўскае мора, Варончанка заявіў, што цяпер цяжка спрагназаваць, колькі часу ім давядзецца чакаць магчымасьці перасекчы пратоку. Ён зьняпраўдзіў заявы Расеі, нібыта ў пратоцы судна села на мель.

Паводле яго, цяпер у раёне Керчанскага мосту знаходзяцца восем караблёў Расеі — два судны Чарнаморскага флёту і шэсьць катэраў памежнай службы ФСБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG