Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь залічылі да краін, дзе пануе беспакаранасьць за злачынствы супраць журналістаў 


Журналісцкая праца ва Ўкраіне
Журналісцкая праца ва Ўкраіне

182 журналісты загінулі пры выкананьні службовых абавязкаў у 2016 і 2017 гадах. Сёлета ад 1 студзеня да канца кастрычніка UNESCO зарэгістравала 86 забойстваў. Лічбы агучаныя ў Міжнародны дзень спыненьня беспакаранасьці за злачынствы супраць журналістаў, які ААН заснавала 2 лістапада 2013 году.

Цягам 2006–2017 гадоў у сьвеце забілі звыш 1000 журналістаў. Прычым упершыню летась большасць ахвяраў (55%) прыпадае на краіны, не закранутыя ўзброенымі канфліктамі.

Беспакаранасьць у дачыненьні да злачынстваў супраць журналістаў прымушае задумацца: толькі адна справа зь дзесяці даходзіць да суду.

У гэтым пераліку фігуруе і Беларусь: пры нявысьветленых абставінах тут у 2010 годзе загінуў Алег Бябенін, адзін з заснавальнікаў сайту «Хартыя-97». Улады назвалі гэтую сьмерць суіцыдам.

«Барацьба зь беспакаранасьцю зьяўляецца неад’емнай часткай намаганьняў у забеспячэньні свабоды выказваньня, свабоды прэсы і доступу да інфармацыі. Бясьпека журналістаў, якія рызыкуюць сваім жыцьцём, каб данесьці да нас інфармацыю, — ня толькі наш прамы абавязак, але і выклік дэмакратыі», — заявіла Генэральны дырэктар UNESCO​ Одры Азуле з нагоды Міжнароднага дня спыненьня беспакаранасьці за злачынствы супраць журналістаў.

За апошняе дзесяцігодзьдзе ўзрасла колькасць жанчын-журналістак, якія загінулі пры выкананьні службовых абавязкаў. Летась UNESCO зарэгістравала самую высокую лічбу — 11 сьмяротных выпадкаў.

У дакладзе Одры Азуле адзначаецца, што жанчыны больш уразьлівыя да пагрозаў, зьвязаных з гендэрнай прыналежнасьцю. У прыватнасьці, гэта тычыцца сэксуальнага дамаганьня, слоўных абразаў, запалохваньня ў інтэрнэце.

90% усіх забітых у 2017 годзе журналістаў складаюць мясцовыя рэпартэры, якія займаюцца карупцыйнымі, крымінальнымі і палітычнымі расьсьледаваньнямі. Аднак іхныя забойствы асьвятляюцца ў СМІ значна меней, чым гібель іх замежных калег.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG