Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: футбольная зборная Беларусі атрымала першую перамогу


Зборная Беларусі па футболе, кастрычнік 2017
Зборная Беларусі па футболе, кастрычнік 2017

Падзеі 12 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Афіша

Аўтограф-сэсія Віктара Марціновіча

Афіцыйны продаж новага раману Віктара Марціновіча «Ноч» пачнецца 12 верасьня з аўтограф-сэсіі. У парадыгме гэтай кнігі прапаганда непатрэбная, бо ёсьць фэйкавыя навіны. Іх распаўсюджваюць плятформы «падобныя да мэдыя», сказаў Свабодзе Марціновіч.

Віктар Марціновіч
Віктар Марціновіч

Пра што гэты тэкст?

Пра героя, але літаратурных характараў пачынае не хапаць, прызнаўся аўтар.

Калі будзе электронная кніга?

Яна зьявіцца, «калі папяровых асобнікаў будзе знайсці цяжкавата».

Ці будзе расейскамоўная вэрсія?

Будзе, яе выдадуць у Расеі «значна пазьней». Раней беларуская і расейская вэрсіі раманаў Марціновіча выходзілі адначасова. Гэты тэкст пісьменьнік хоча, каб яго прачыталі менавіта па-беларуску.

Менск, Акадэмкніга (пр. Незалежнасьці, 72).

Пачатак а 18:00

Дата дня

12 кастрычніка 1994 году ў сустрэчы супраць зборнай Люксэмбургу Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала першую перамогу.

Таксама ў гэты дзень

1492 — адкрыцьцё Хрыстафорам Калюмбам выспы Сан-Сальвадор, якое лічыцца афіцыйнаю датаю «адкрыцьця Амэрыкі».

1920 — падпісаньне Рыскай дамовы, папярэдняга дакумэнту, створанага з мэтаю заканчэньня савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў. Канчаткова дамова была замацаваная ў выглядзе Рыскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 году.

1925 — у Бэрліне пачалася Другая ўсебеларуская канфэрэнцыя. Беларускія палітыкі, якія паверылі, што ў БССР можна рэалізоўваць ідэалы нацыянальнага адраджэньня, пераконвалі сваіх калег-эмігрантаў спыніць барацьбу з бальшавікамі. На канфэрэнцыі паўнамоцтвы ўраду БНР былі перададзеныя ўраду БССР. Аднак старшыня Рады БНР Пётра Крачэўскі і ягоны намесьнік Васіль Захарка гэтага рашэньня не прызналі.

1952 — у Нью-Ёрку беларускімі эмігрантамі была пастаўленая камэдыя «Паўлінка» Янкі Купалы.

1964 — з касмадрому Байканур запушчаны трохмесны касьмічны карабель «Усход-1». Упершыню ажыцьцявіўся палёт шматмеснага карабля; быў гэта таксама першы палёт касманаўтаў без скафандраў.

1971 — адбыўся першы паказ рок-опэры «Ісус Хрыстос супэрзорка» на словы Ціма Райса і музыку Эндру Лойда Ўэбэра ў Нью-Ёрку. З тых часоў гэтая неклясычная опэра даўно стала клясычнай і сьпяваюць яе ва ўсіх краінах сьвету і на розных мовах.

У гэты дзень нарадзіліся

1884 — Міхал Буклярэвіч, рымска-каталіцкі сьвятар, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч.

1865 ― Міхал Анцаў, кампазытар, харавы дырыжор і пэдагог. Жыў у Віцебску, дзе быў арганізатарам народнай кансэрваторыі, а пасьля, у савецкія часы, кіраваў дзяржаўным хорам. Напісаў кніжку для самавукаў — як навучыцца нотнае граматы.

1935 ― Лючана Павароцьці, італьянскі сьпявак.

У памяці

1924 ― Анатоль Франс, францускі раманіст і літаратурны крытык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1955 ― расстраляны Лаўрэнці Цанава, супрацоўнік савецкіх карных ворганаў, наркам унутраных справаў БССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG