Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bellingcat: мы высьветлілі асобу атрутніка Скрыпаля, гэта палкоўнік ГРУ


Зьлева чалавек, які назваўся Русланам Башыравым падчас інтэрвію расейскаму дзяржаўнаму тэлеканалу RT
Зьлева чалавек, які назваўся Русланам Башыравым падчас інтэрвію расейскаму дзяржаўнаму тэлеканалу RT

Руслан Башыраў — гэта псэўданім палкоўніка Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Расеі Анатолія Чапігі, паведамляе група дасьледнікаў Bellingcat і расейскае выданьне The Insider, якіяя правялі супольнае расьсьледаваньне.

Паводле яе дадзеных, падазраванаму ў атручэньні былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля ў Вялікабрытаніі, было прысуджана званьне Героя Расеі.

Bellingcat спасылаецца на некалькі крыніц, знаёмых з «Башыравым», якія пацьвердзілі ягоную асобу. Дасьледнікі прыводзяць дэталі ягонай біяграфіі. У прыватнасьці, сьцьвярджаецца, што ён служыў у 14-й брыгадзе расейскага спэцназу ў Хабараўску, удзельнічаў у Другой чачэнскай вайне і быў заўважаны непадалёк ад расейска-ўкраінскай мяжы ў канцы 2014 году.

У расьсьледаваньні гаворыцца, што псэўданім «Руслан Башыраў» зьявіўся ў 2010 годзе, тады ж палкоўнік ГРУ атрымаў пашпарт на гэтае імя і пераехаў у Маскву. Званьне Героя Расеі яму было дадзена ў 2014 годзе. Імя «Анатолій Чапіга» і прысуджэнне яму узнагароды Героя Расеі згаданыя на сайце «Далёкаўсходняга вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча».

​Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія былі атручаныя ў Солсбэры 4 сакавіка з дапамогай нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок», распрацоўка якога вялася яшчэ ў Савецкім Саюзе. Лёндан сьцьвярджае, што замах арганізаваў Крэмль, і ўсклаў адказнасьць за тое, што адбылося, асабіста на прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Масква абвінавачваньні адпрэчвае.

Паводле брытанскіх уладаў, замах зрабілі два агенты расейскай вайсковай выведкі, вядомыя пад імёнамі Аляксандар Пятроў і Руслан Башыраў.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 12 верасьня заявіў, што Пятроў і Башыраў — цывільныя асобы і што яны вядомыя расейскім уладам.

13 верасьня расейскі тэлеканал RT апублікаваў відэа размовы з двума людзьмі, якія прадставіліся Пятровым і Башыравым. На пытаньне, што яны рабілі ў сакавіку ў Солсбэры, абодва адказалі, што езьдзілі туды як турысты паглядзець на катэдральны сабор. Яны адмаўлялі дачыненьне да расейскай выведкі, а таксама да інцыдэнту, зьвязанага з прымяненьнем нэрвова-паралітычнага рэчыва тыпу «Навічок» у Солсбэры.

Пазьней СМІ са спасылкай на брытанскую выведку паведамілі, што падазраваныя ў атручэньні Скрыпалёў далі інтэрвію RT ў якасьці «пакараньня» за дапушчаныя памылкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG