Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З псыхіятрычнай лякарні ў Магілёве зьбеглі трое падлеткаў


Пра месцазнаходжаньне абвінавачанага просяць паведамляць ва УУС Магілёўскага аблвыканкама па тэлефонах (8 0222) 29−55−10, 29−55−55, (+375 33) 612−98−69 ці 102.
Пра месцазнаходжаньне абвінавачанага просяць паведамляць ва УУС Магілёўскага аблвыканкама па тэлефонах (8 0222) 29−55−10, 29−55−55, (+375 33) 612−98−69 ці 102.

Магілёўская міліцыя абвясьціла ў вышук 17-гадовых Івана Янкоўскага і Аляксея Астапенку, а таксама 16-гадовага Кірыла Макара, якія знаходзіліся на абсьледаваньні ў Магілёўскім абласным псыхіятрычным шпіталі.

Падлеткі зьбеглі 24 верасьня а 18-й гадзіне: разьбілі вакно на першым паверсе і сышлі. Паводле міліцыі, хлопцы хутчэй за ўсё накіраваліся ў Расею. Падлеткі былі апрануты ў шпітальныя піжамы ў шэра-сінію клетку, шкарпэткі і тапкі на нагах. Паведамляецца, што яны маглі зьмяніць адзеньне і абутак.

Гэта мінімум трэці пабег Івана Янкоўскага, які выхоўваецца ў магілёўскім спецвучылішчы № 2 закрытага тыпу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG