Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашпарты Пятрова-Башырава вывелі на іншых супрацоўнікаў вайсковай выведкі Расеі


Аляксандр Пятроў і Руслана Башыраў у эфіры тэлеканала Russia Today
Аляксандр Пятроў і Руслана Башыраў у эфіры тэлеканала Russia Today

Месцам жыхарства гэтыя людзі пазначыла адрас штаб-кватэры Галоўнага ўпраўленьня Генштаба Мінабароны Расеі.

Журналісты расейскага выданьня «Фонтанка» знайшлі яшчэ некалькіх расейцаў, у якіх нумары замежных пашпартоў падобныя да нумароў дакумэнтаў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Апошнія абвінавачваюцца ў Брытаніі ў замаху на забойства Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.

Знойдзеныя асобы маюць прозьвішчы Крымскі, Андрэеў, Пацёмкін і Палякоў. Нумары іх пашпартоў адрозьніваецца ўсяго некалькімі лічбамі. Усе яны пазначылі як адрас месца жыхарства Харашэўская шаша, 76 Б. Па гэтым адрасе ў Маскве знаходзіцца штаб-кватэра Галоўнага ўпраўленьня Генштаба Мінабароны Расіі (былое ГРУ — РС.).

Раней выданьне The Insider, якое сумесна з групай Bellingcat расьсьледуе дзейнасьць Пятрова-Башырава, выказвала здагадку, што па нумарах замежных пашпартоў можна вылічыць агентаў расейскай вайсковай выведкі. Як сьцьвярджае Insider, нумары іх замежных пашпартоў практычна ідэнтычныя і адрозьніваюцца на адну лічбу. Вельмі падобны нумар пашпарта мае яшчэ адзіны меркаваны супрацоўнік расейскай вайсковай выведкі Эдуард Шырокаў (Шышмакоў), які, па дадзеных чарнагорскіх уладаў, займаўся падрыхтоўкай перавароту ў Чарнагорыі.

«Мяркуючы па ўсім, супрацоўнікі ГРУ і праўда атрымліваюць пашпарты адмысловай сэрыі. Калі гэта так, то любы жадаючы, атрымаўшы доступ да базы пашпартоў, можа выявіць усіх супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўленьня Генштаба», — адзначае The Insider.

Брытанія лічыць Пятрова і Боширова супрацоўнікамі ваеннай выведкі Расеі і абвінавачвае іх у дачыненьні да выкарыстаньня баявога яду «Навічок» у Солсбэры. Самі расейцы ў інтэрвію RT назвалі сябе турыстамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG