Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Застанецца Джонавічам. Суд не дазволіў беларускаму амэрыканцу назваць сына без імя па бацьку


Тацяна Віткоўская, маленькі Марк і Джон Лін Росман
Тацяна Віткоўская, маленькі Марк і Джон Лін Росман

Суд Першамайскага раёну Менску 21 верасьня адказаў адмовай на заяву амэрыканца Джона Ліна Росмана, які жыве ў Беларусі і дамагаецца, каб у пасьведчаньні аб нараджэньні ягонага дзіцяці не пісалі імя па бацьку.

Джон Лін Росман, які нарадзіўся ў ЗША, але ўжо 10 гадоў жыве ў Беларусі, змагаецца зь беларускімі ўладамі, каб у пасьведчаньні аб нараджэньні ягонага дзіцяці не пісалі імя па бацьку.

На думку Росмана, гвалтоўнае наданьне імя па бацьку — гэта патрыярхальны перажытак расейскага імпэрыялізму. «Беларускія гістарычныя постаці — Францішак Скарына, Сымон Будны, Тадэвуш Касьцюшка — ня мелі імя па бацьку», — прыводзіў ён свае аргумэнты ў размове са Свабодай.

Спачатку Росман зьвярнуўся ў Першамайскі ЗАГС, але там адмовіліся рэгістраваць дзіця без пазначэньня імя па бацьку на падставе артыкула 25 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур» і патлумачылі, што ёсьць Закон аб шлюбе і сям’і, ёсьць пастановы Савету Міністраў, і наагул у Беларусі прынята мець імя па бацьку і параілі зьвяртацца ў Міністэрства юстыцыі. У Мін’юсьце ж Росману прапанавалі знайсьці адваката і зьвяртацца ў суд.

Што кажа закон

У беларускім заканадаўстве няма дакладнага рэглямэнту і тлумачэньня, чаму імя па бацьку абавязковае. У законе прапісана, што бацькі маюць права вызначаць імя па бацьку.

У артыкуле 69 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і гаворыцца, што «імя па бацьку дзіцяці надаецца па ўласным імені бацькі, а ў выпадках, прадугледжаных артыкулам 55 — па ўласным імені асобы, запісанай у якасьці бацькі».

Паводле адвакаткі Аксаны Пучкоўскай, у ніводным артыкуле, у ніводнай пастанове не прапісана, што імя па бацьку павінна быць абавязковым.

«Толькі бацькі маюць права вызначаць імя, імя па бацьку і прозьвішча дзіцяці. Калі бацькі ня хочуць рэгістраваць імя па бацьку — гэта іх права. Рэгістрацыя дзіцяці без імя па бацьку не супярэчыць Канстытуцыі, Кодэксу аб шлюбе і сям'і, іншым законам Рэспублікі Беларусь», — сказала адвакатка Аксана Пучкоўская.

Аднак прадстаўніца Першамайскага ЗАГСу Алеся Тожа тлумачыць, што рэгістрацыя імя па бацьку ў Беларусі зьяўляецца абавязковай і спасылаецца на артыкул 69, частку 2 Кодэксу аб шляюбе і сям'і.

«Імя па бацьку можа адсутнічаць толькі ў тым выпадку, калі дзіця нарадзілася за межамі Беларусі. Калі ў бацькі дзіцяці двайное імя, то імем па бацьку ў дзіцяці, народжанага ў Беларусі, будзе першае імя ягонага бацькі. У выпадку з Джонам Лінам Росманам яго сын зарэгістраваны як Марк Джонавіч», — выклала пазыцыю органа ЗАГС Алеся Тожа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG